User Profile
Add Friend
Add Note
Track User
Send V-Gift
ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)
Created on 2008-02-05 15:23:25 (#14878976), last updated 2008-10-02
2 comments received, 0 comments posted
Basic Account [Gift]
11 Journal Entries, 2 Tags, 0 Memories, 0 Virtual Gifts, 1 Userpic
| Name: | zbma |
|---|---|
| Birthdate: | 2006-01-28 |
| Location: | United States |
| Website: | ЗБМА |
На прыканцы 2005 году на сьнежаньскім штомесячным сходзе БАЗА праводзілася анкетаваньне з мэтаю высьветліць патрэбу ў заснаваньні моладзёвай арганізацыі. 28 студзеня 2006 года ў будынку Фундацыі імя П. Крэчэўскага быў праведзены Беларускі моладзёвы сэмінар, дзе прысутнічала каля 30 чалавек з паўночна-усходніх штатаў краіны. Гэта стала пачаткам. Вынікам дыскусіі стаў выбар Рады з 13 чалавек, якія выказалі найбольшае жаданьне рухаць наперад беларускую справую. Гэта былі першыя цагліны ў падмурак арганізацыі.
12 лютага адбылося і першае мерапрыемства – сьвяткаваньне дня Сьв. Валентына. Надзвычайны сьнегапад не перашкодзіў моладзі (палова якой была не зь Нью Ёрку) прыйсьці на сустрэчу.
У перапынках паміж сустрэчамі ішла праца па напісаньню Статута для арганізацыі – з мэтаю фармалізацыі прыняцьця рашэньняў, якія гэтага патрабуюць, вызначэньня мэханізму вырашэньня спрэчных пытаньняў, абароны арганізацыі ад антынацыянальных сілаў. Арнізацыю было вырашана назваць Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА). Маладзёвая арганізацыя з такою назваю існавала раней, і гэтая назва павінна была паказваць пераемнасьць справы новай моладзі.
12 сакавіка адбылася падрыхтоўка ўжо да першага палітычнага мерапрыемства. Папярэдне ў выніку дыскусіі на паседжаньні БАЗА было вырашана правесьці мітынг каля беларускай амбасады 19 сакавіка (дзень выбараў прэзыдэнта). 12-га былі падрыхтаваныя новыя плякаты. Такая праца патрабавала толькі дабраахвотнікаў. Такім чынам і вызначыўся актыў. Была разьмеркаваная праца па арганізацыі мітынгу. Уся гэтая праца прынесла надзвычайныя вынікі.
19 сакавіка, у дзень выбараў прэзідэнта Беларусі, каля кансуляту сабралася значная колькасьць мітынгуючых (ад 80 да 120 асобаў). Ня гледзячы на тое, што Радыё Свабода праігнаравала нашую акцыю, дзякуючы высілкам моладзі, на ёй прысутнічалі журналісты амэрыканскіх газэтаў, этнічных выданьняў Нью Ёрку.
9 красавіка адбылося абмеркаваньне і прыняцьце Статуту ЗБМА. Прыняцьцю папярэднічала абмеркаваньне ў шырокім коле зацікаўленых актывістаў. Статут неаднаразова рэадагаваўся і быў прыняты ў пятай рэдакцыі. Гэты дакумэнт дэкляруе поўную празрыстасьць структуры арганізацыі, яе фінансаў і іншых асьпэктаў дзейнасьці. Гэтым ЗБМА павінна адрозьнівацца ад шмат якіх закрытых беларускіх арганізацыяў. Статут даступны кожнаму на сайце БАЗА і ЗБМА.
26 красавіка БАЗА ладзіла Чарнобыльскі шлях, вынікам працы ЗБМА стала прысутнасьць на мітынгу прадстаўнікоў Associated Press і расейскай RTVi. Пачаў пераадольвацца недахоп ранейшых мерапрыемстваў – недастатковае аб іх інфармаваньне.
21 траўня адбыўся прыем ў сябры ЗБМА. Адбыліся выбары старшыні і скарбніка. Старшынём быў абраны Мікалай Цімашэнка, скарбнікам – Андрэй Чыж.
28 траўня адбылося першае спартовае мерапрыемства – валейбольная гульня на пляжы ў Брукліне. Беларусі патрэбна здаровая моладзь, здольная на барацьбу і перамогі. Спорт – найлепшы памочнік у гадаваньні здаровай моладзі. Час, праведзены разам, дапамагаў мацаваць сяброўства. Спартовыя мерапрыемствы рознага кшталту вырашана было праводзіць пастаянна.
4 чэрвеня ў супрацоўніцтве з доктарам Алай Орса- Романо ў Нью-Ёрку была наладжаная літаратурная вечарына ў памяць Ларысы Геніюш. Сябры ЗБМА чыталі вершы нашай выдатнай паэткі.
11 чэрвеня на прапанову старшыні Нью-Йоркскага аддзелу БАЗА Віталя Зайкі, трое сяброў ЗБМА (Гражына Залеўская, Мікалай Цімашэнка, Андрэй Чыж) былі ўключаныя ў склад Управы нью ёрскага аддзелу БАЗА. Моладзь атрымала магчымасьць пераймаць досьвед старэйшых беларусаў бяручы ўдзел ў вырашэньні важнейшых пытаньняў беларускага жыцьця ў Амерыцы.
18 чэрвеня адбылася чарговая гульня ў валейбол.
25-26 чэрвеня Пётр і Алена Рыжыя арганізоўвалі і праводзілі Купальле, мерапрыемства масавае і моладзёвае, палова прысутных там складалі сябры ЗБМА. Як адзначалі прысутныя, адным з прыемных адрозьненьнеў ад папярэдніх гадоў была адсутнасьць расейскае мовы. Што ёсьць адным з паказьнікаў працы моладзі ў патрэбным кірунку. Ва ўмовах дыскрымінацыі і непавагі да нашае сьвятой мовы асадных чыноўнікаў і ўладаў у Беларусі, прыклад пасьпяховых, маючых будучыню маладых беларусак і беларусаў, здольны многае зрабіць ў справе адносінаў да мовы моладзі, якая вучылася ў некаторых выпадках проста ў антынацыянальных школах.
2-3 верасьня ў Нью-Брансвіку адбылася 27-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Важнай падзеяй для Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы стала афіцыйная перадача Юркам Кіпелем дакумэнтаў ЗБМА 70-80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Сярод іншых мерапрыемстваў ЗБМА: удзел у рамонце царквы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне; удзел у зборы подпісаў у падтрымку “Акта аб Дэмакратыі ў Беларусі”; неаднаразавая падтрымка зьняволеных рэжымам Лукашэнкі палітычных вязьняў праз збор подпісаў і ліставаньне; супрацоўніцтва з газэтай “Беларус” і сайтам БАЗА ды шэраг іншых мерапрыемстваў.
Friends [View Entries]
Communities [View Entries]
Feeds [View Entries]