Home

06 лютага 2008

via [info]wolny

Усе ведаюць, што ўчора быў дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі. Шмат, хто ведае, што ў Вашынгтону ё помнік Касьцюшку ў парку перад Белым Домам. Дык, вось. Учора вашынгтонскія беларусы зьбіраліся ўскласьці кветкі да помніка ў гонар 262-годзьдзя нашага нацыянальнага героя. На жаль, я ня здолеў патрапіць на цырымонію, бо ў мяне ў той час былі заняткі. Затое я вырашыў наведаць тое месца ўвечары, калі ішоў дадому. І што я тамака ўбачыў? - ПЛОТ ВАКОЛ УСЯГО ПОМНІКА! Дэпартамэнт нацыянальных паркаў (да яго адносіцца парк імя Лафайету, дзе знаходзіцца помнік Касьцюшку) праводзіць тамака нейкую рэканструкцыю бруку ці чагосьці яшчэ. У той час, калі сьвяткуецца дзень нараджэньня таго чалавека, каму прысьвечаны помнік!

Я ня ведаю, куды былі ўскладзеныя кветкі, бо я іх тамака ня бачаў (нават па-за плотам). Я таксама ня ведаю, чаму пра гэтае нікуды не паведамілі. Нават палякі нікуды не паскардзіліся! Ганьба! Заўтра паспрабую знайсьці час, каб сфатаграфаваць гэны плот і ўсё, што навокал.