Home

Рэклама

Негледзячы на моцны дождж, 28 верасьня 2008 года Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне i Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы наладзілі акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў на Беларусі. Акцыя адбылася ў адным з самых ажыўленых месцаў у цэнтры Нью Ёрка, каля рэзідэнцыі Мэра. Асноўную масу ўдзельнікаў склалалі беларускія студэнты ў ЗША. У акцыі па падтрымцы свабоды выбару на Беларусі таксама прынялі ўдзел студэнты амэрыканцы і амэрыканскія праваабаронцы. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі амэрыканскіх інформацыйных агенстваў. Надвор'е не парадавала мітынгуючых, але калі яны пачалі сьпяваць песьні і гімны, дождж раптоўна перапыніўся.

Дэманстранты зьвярнуліся да Амэрыканскіх і Эўрапейскіх уладаў заклікаўшы іх не прызнаваць рэжым Лукашэнкі, які нахабна фальсіфікуе выбары. Са свайго боку студэнты-удзельнікі абавязаліся прыцягваць увагу да праблемаў з дэмакратыяй на Беларусі ва ўніверсітэцкіх асяродках. Удзельнікі дэманстрыцыі выказалі поўную салідарнасьць з дэманстрантамі на Беларусі!

Былі зачытаныя звароты да Беларусаў старэйшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў ЗША.

Мінулы 2007 год быў вельмі насычаным важнымі для беларускай дыяспары ў ЗША падзеямі. ЗБМА стала актыўным удзельнікам і арганізатарам большасьці мерапрыемстваў. У параўнаньні з папярэднім годам павялічылася колькасьць і якасьць праведзеных імпрэзаў. Склад арганізацыі павялічыўся за кошт далучэньня новых актыўных сяброў. Ніжэй будзе пададзены далёка ня поўны сьпіс імпрэзаў, у якіх нашая арганізацыя брала ўдзел.

Чытаць больш
Аддзелы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі ладзяць сумеснае сьвяткаваньне 90-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, якое адбудзецца 30 сакавіка 2008 году ў Нью-Брансўіку (Нью-Джэрзі) у гатэлі Гаят-Рыджэнсы па адрасу:

Hyatt Regency Hotel, 2 Albany Street, New Brunswick, NJ 08901

У праграме: ўрачыстая акадэмія, банкет і канцэрт з удзелам Трыё сям’і Казак.

Пачатак імпрэзы а 12.30 папаўдні.

Перад імпрэзай адбудзецца набажэнства ў царкве сьв. Маці Божай Жыровіцкай БАПЦ (пачатак а 10:00 раніцы) па адрасу:

9 River Road, Highland Park, NJ

Даезд аўтобусам з аўтастанцыі NY-NJ Port Authority Bus Terminal да New Bruswick/Hyatt Regency; час у дарозе: каля 50 хвілін.

Тут мапы
З-за беларускай дыяспары амерыканскі кангрэсмен атрымаў штраф за джынсы

Пра беларусаў Амерыкі беларусы з Беларусі ведаюць мала. Але тамтэйшыя нашыя суайчыннікі намагаюцца адыгрываць значную ролю ў жыцці сваёй Бацькаўшчыны. Пра дзейнасць беларусаў у Вашынгтоне, пра іх кантакты з мясцовымі уладамі ды роднай амбасадай, пра адносіны з Радзімай Рацыя паразмаўляла з амерыканскай грамадзянкай беларускага паходжання Алесяй Кіпель.

Далей
via Хартыя'97

16 лютага ў сталіцы ЗША пройдзе акцыя, прымеркаваная да Дня салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў і беларускімі палітычнымі зняволенымі.

Акцыя арганізаваная грамадскай ініцыятывай «Погляд» сумесна з фондам «Мы памятаем». Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у ЗША па адрасе: 1619 New Hampshire Ave NW, Washington, DC 20009 з 15:00 да 17:00 па мясцовым часе.
2 сакавіка, нядзеля, а 12 гадзіне папаўдні адбудзецца сход Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА.) На сходзе пройдуць перавыбары старшыні, скарбніка; прыняцьце новых сябраў у арганізацыю; абмеркаваньне плянаў развіцьця арганізацыі і іншыя пытаньні.

Адрас фундацыі Крычэўскага:

166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432.

Даезд падземкай F да станцыі 169 Street. Прайсьці потым ад гэтай станцыі 2 блёкі на поўнач да скрыжаваньня 167 вуліцы і Готык Драйв, дзе на Т-падобным скрыжаваньні ля high school знаходзіцца будынак Фундацыі Крэчэўскага, звычайна ў час сходаў аздоблены бел-чырвона-белым сьцягам.

Даезд аўтам з боку Мангэтану і Брукліну-па Grand Central Parkway да выезду ЕХІТ: Parsons Boulevard, тады па сэрвіс роўд да 168 вуліцы і па ёй павярнуць управа, каля будынку high school-скрыжаваньне 167-й вул. і Gothic Drive, дзе стаіць будынак Фундацыі Крэчэўскага.

via [info]wolny

Усе ведаюць, што ўчора быў дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі. Шмат, хто ведае, што ў Вашынгтону ё помнік Касьцюшку ў парку перад Белым Домам. Дык, вось. Учора вашынгтонскія беларусы зьбіраліся ўскласьці кветкі да помніка ў гонар 262-годзьдзя нашага нацыянальнага героя. На жаль, я ня здолеў патрапіць на цырымонію, бо ў мяне ў той час былі заняткі. Затое я вырашыў наведаць тое месца ўвечары, калі ішоў дадому. І што я тамака ўбачыў? - ПЛОТ ВАКОЛ УСЯГО ПОМНІКА! Дэпартамэнт нацыянальных паркаў (да яго адносіцца парк імя Лафайету, дзе знаходзіцца помнік Касьцюшку) праводзіць тамака нейкую рэканструкцыю бруку ці чагосьці яшчэ. У той час, калі сьвяткуецца дзень нараджэньня таго чалавека, каму прысьвечаны помнік!

Я ня ведаю, куды былі ўскладзеныя кветкі, бо я іх тамака ня бачаў (нават па-за плотам). Я таксама ня ведаю, чаму пра гэтае нікуды не паведамілі. Нават палякі нікуды не паскардзіліся! Ганьба! Заўтра паспрабую знайсьці час, каб сфатаграфаваць гэны плот і ўсё, што навокал.
У суботу 9-га лютага а 6-ай гадзіне ў царкоўнай залі на 9 River Road у Highland Park адбудзеца сустрэча з галоўным рэдактарам газэты ''Наша Ніва'' Андрэям Дынько і двума маладымі беларускімі журналістамі. На сустрэчу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Сустрэчу арганізуе аддзел БАЗА ў New Jersey.

Вячка Станкевіч
Яраслаў Крывой, Вашынгтон для Нашай Нівы

4 лютага, у дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцьюшкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ўсклалі кветкі да яго помніка ў цэнтры Вашынгтону.

Большасьць беларусаў ведаюць Касьцюшку як арганізатара паўстаньня году за аднаўленьне незалежнасьці Рэчы Паспалітай. Але акіянам ён болей вядомы як герой вайны за незалежнасьць ЗША. У 1776 годзе Касьцьюшка далучыўся да арміі ЗША як добраахвотнік, а ўжо праз некалькі гадоў даслужыўся да званьня брыгаднага генерала інжынерыі.

Існуе гісторыя, што пасьля таго, як Касьцюшка прачытаў Дэкларацыю пра незалежнасьць ЗША ён быў настолькі ўзрушаны тымі правамі і свабодамі, што ў ёй гарантаваліся, што вырашыў сустрэцца з яе асноўным аўтарам - Томасам Джэферсанам. Пасьля сустрэчы з Джэферсанам яны сталі блізкімі сябрамі. А пазьней Джэферсан, трэці прэзідэнт ЗША, назваў Касьцюшку “самым сапраўдным сынам свабоды, якога ён калісьці ведаў”.

Пасьля некалькіх гадоў службы ў ЗША Касьцьюшка атрымаў грамадзянства, зямлю, а таксама буйную суму грошай ад амерыканскага ўрада. Але нягледзячы на пашану і выгоды, што ён меў у Амерыцы, Касьцьюшка вырашыў у 1784 годзе вярнуцца ў Эўропу. Праз дзесяць гадоў па вяртаньні з Амерыкі ён падняў паўстаньне за свабоду і незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны.

Аднак Амерыка памятае нашага земляка і свайго героя і сёньня. Шматлікія масты, вуліцы, і нават выспы ў ЗША названыя ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі. Помнік Касьцюшку стаіць і ў Ляфает-парку насупраць Белага Дома ў Вашынгтоне. 4 лютага каля гэтага помніка зьявіліся белыя і чырвоныя цюльпаны.



Thaddeus Kosciuszko, by Julian Rys, c. 1897.